У Богінскай бібліятэцы прайшоў Дзень творчасці Івана Шамякіна, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі. Для ўдзельнікаў клуба па інтарэсах “Крыніцы” 25 студзеня адбылася літаратурная гадзіна “Жыццёвая плынь Івана Шамякіна”. Прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка, прыгадалі і абмеркавалі яго творы, якія карыстаюцца асаблівай папулярнасцю сярод чытачоў.