Жыццёвая плынь Івана Шамякіна
Жыццёвая плынь Івана Шамякіна

Жыццёвая плынь Івана Шамякіна

28.01.2026 У Богінскай бібліятэцы прайшоў Дзень творчасці Івана Шамякіна, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі. Для  ўдзельнікаў клуба па інтарэсах “Крыніцы”  25 студзеня адбылася літаратурная гадзіна “Жыццёвая плынь Івана Шамякіна”. Прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка, прыгадалі і абмеркавалі яго творы, якія карыстаюцца асаблівай папулярнасцю сярод чытачоў.
Сгадзіліся з вядучай, што Іван Шамякін быў сапраўдным майстрам, які умеў захапіць чытача і  не адпускаць ад сябе, прапаноўваючы нечаканыя, часам прыгодніцкія калізіі, вострыя сюжэты. Прысутныя з задавальненнем узялі для чытання дома кнігі юбіляра. Таксама  ўдзельнікам мерапрыемства была прапанавана кніжная выстава “Чалавек вялікай душы і таленту“.
Потым удзельнікі клуба па інтарэсах “Крыніцы” абмеркавалі план работы аб'яднання ў 2026 годзе.
Закончылася мерапрыемства чаепіццем.

Возврат к списку