Архив новостей
Новости компании
29.04.2026
Слайд-даведнік пра замкі і палацы Беларусі
Сямікласнікі СШ №2, наведаўшы Дзіцяча-юнацкі сектар Цэнтральнай бібліятэкі, пры дапамозе слайд-даведніка “А што там паглядзець?“ здзейснілі падарожжа па замках і палацах Беларусі. Дзеці ўбачылі, як выглядаў сярэднявечны замак, якія памяшканні знаходзіліся ў ім, як ён быў абаронены ад ворагаў. Потым даведаліся пра гісторыю і сучасны стан нашых самых знакамітых замкаў: Навагрудскага, Лідскага, Крэўскага, Нясвіжскага, Мірскага, Косаўскага і Гальшанскага. Уразіла сямікласнікаў дасканаласць і прыгажосць палацаў, якія пасля рэстаўрацыі сталі візітнай карткай Беларусі. Гэта і палацавы комлекс Сапег у Ружанах, палац Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі, Агінскага Ў Залессі, Пацёмкіна ў Крычаве, Сядзіба Козел-Паклеўскіх у Чырвоным беразе, Тызенгаўза ў Паставах і іншыя. Даведаўшыся пра сумны лёс шэдэўраў архітэктуры, якія пацярпелі ад войнаў, пажараў, людской абыякавасці, дзеці з задавальненнем успрынялі інфармацыю пра тое, што многія з іх: сядзіба Булгакаў у Жылічах, палац Валовічаў у Свяцку і Умястоўскіх у Жамыслаўлі – знаходзяцца на рэстаўрацыі. Напрыканцы мерапрыемства прагучала меркаванне пра тое, што дзякуючы намаганням дзяржавы і нераўнадушных людзей Беларусь зноў будзе славіцца ў свеце як краіна замкаў і палацаў.
