Кулінарная вандроўка
13.12.2025
Чарговая сустрэча членаў этнаграфічнага клуба “Нашчадкі” прайшла ў форме кулінарнай вандроўкі “Смачна есці!”.
Дзеці даведаліся, што на фарміраванне беларускай нацыянальнай кухні аказалі ўплыў шматлікія абставіны, што ў ёй цесна перапляліся славянскія, балтыйскія, яўрэйскія карані, таму яна адна з самых разнастайных на кантыненце. Затым прагучала інфармацыя пра тое, як выкарыстоўваліся нашымі продкамі зерневыя культуры, бульба, малако і малочныя прадукты, мяса для прыгатавання страў.
Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях: выбіралі з распаўсюджаных зараз страў беларускія, узнавалі стравы па рэцэпту, выбіралі з пераліку падобных па гучанні слоў назвы таго, чым яны пачаставалі б гасцей.
Прагучалі ўрыўкі з паэмы Я. Коласа “Новая зямля” і рамана Н. Гілевіча “Родныя дзеці”, дзе сустракаюцца назвы шматлікіх страў. Мерапрыемства суправаджалася змястоўнай, маляўнічай прэзентацыяй.
