Майстар гістарычнай прозы
03.12.2025 У канцы лістапада ў Пагашчанскай бібліятэцы ў літаратурную гасцёўню “Майстар гістарычнай прозы” сабраліся аматары творчасці Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча ў гонар яго 95-годдзя.З гэтай нагоды бібіліятэкары падрыхтавалі грунтоўную выставу, на якой былі шырока прадстаўлены як творы вялікага майстра слова, так і выданні , якія расказвалі аб жыцці і шматграннай творчасці пісьменніка.
Бібліятэкар Бунта Святлана пазнаёміла гасцей з адметнымі і цікавымі фактамі біяграфіі Уладзіміра Караткевіча. А яе калега Вольга Драздоўская засяродзіла ўвагу прысутных на адной з самых папулярных аповесцей майстра “Дзікае паляванне караля Стаха”. Абмеркаванню гэтага дэтэктыўна-гістарычнага твора і была прысвечана асноўная частка восеньскай імпрэзы.
Трэба адзначыць, што ўсе прысутныя чыталі гэту аповесць і таму актыўна дзяліліся сваімі ўражаннямі.
https://vk.com/Браславская_библиотека
