Інтэр’ерны вянок для любай матулі
Інтэр’ерны вянок для любай матулі

Інтэр’ерны вянок для любай матулі

15.10.2025 12 кастрычніка  ў Пагашчанскай бібліятэцы прайшоў майстар-клас “Інтэр’ерны вянок з сухакветак у падарунак любай матулі”. Сухія расліны бібліятэкары назапашвалі загадзя: улетку  і восенню, яшчэ не ведаючы, для чаго яны могуць спатрэбіцца. І вось напярэдадні Дня Маці з’явілася ідэя, якая ўвасобілася золкім восеньскім днём.  
Дзеці ўважліва слухалі аповед бібліятэкара пра сухія  расліны, якія выкарыстоўваюцца ў фларыстычных кампазіцыях. А затым пазнаёміліся з тэхналогіяй стварэння інтэр’ерных вянкоў.
Прыемна адзначыць, што працэс творчасці захапіў удзельнікаў майстар-класа, таму кожны вянок атрымаўся прыгожым і адметным, непадобным на астатнія.
Такіх падарункаў іх мамы яшчэ не атрымлівалі!
Добра папрацаваўшы, усе з задавальненнем частаваліся гарбатай і салодкімі прысмакамі.

Возврат к списку