Часопісы пра цябе і для цябе на роднай мове
Часопісы пра цябе і для цябе на роднай мове

Часопісы пра цябе і для цябе на роднай мове

15.05.2026

Да дня друку быў прымеркаваны бібліагляд ”Часопісы пра цябе і для цябе на роднай мове“, падрыхтаваны Дзіцяча-юнацкім сектарам энтральнай бібліятэкі. Трэццякласнікі СШ №2 даведаліся пра дзіцячыя выданні на беларускай мове: ”Дуду“, ”Буся“, ”Вясёлка“. На прыкладзе асобных нумароў яны пазнаёміліся з тэмамі. асноўнымі рубрыкамі і зместам выданняў. Акрамя таго, пачулі вершы, пераказ найбольш цікавых апавяданняў і казак, змешчаных у часопісе, даведаліся шмат цікавага пра нашу Радзіму і яе знакамітых людзей. Дзеці з задавальненнем разгадвалі крыжаванкі, размалёўвалі размалёўкі, абмяркоўвалі пачутае. Мерапрыемста суправаджалася прэзентацыяй, была падрыхтавана выстава. Яшчэ адным плюсам сустрэчы стала тое, што трэццякласнікі яшчэ раз пераканаліся у тым, якая прыгожая і мілагучная наша мова, і самі па-за межамі ўрока пастараліся размаўляць на ёй.

Возврат к списку