Народныя рамёствы Браслаўшчыны
Народныя рамёствы Браслаўшчыны

Народныя рамёствы Браслаўшчыны

10.04.2026

Дзіцяча-юнацкі сектар Цэнтральнай бібліятэкі падрыхтаваў для ўдзельнікаў клуба ”Нашчадкі“ этнаграфічную гадзіну ”Прыгажосць, якая перажыла стагоддзі. Народныя рамёствы Браслаўшчыны“. Школьнікі даведаліся пра найбольш распаўсюджаныя ў нашай мясцовасці рамёствы: салома- і лозапляценне, разьбярства, інсітны жывапіс, ганчарства, кавальства, ткацтва, вышыўку, кавалкавае шыццё, маляванку, выцінанку, бісерапляценне, выраб лялек. На слайдах змястоўнай прэзентацыі дзеці мелі магчымасць убачыцць майстроў, якіх ужо няма сярод нас, і сучасных. Удзельнікі мерапрыемства былі прыемна ўражаны прыгажосцю, вытанчанасцю іх вырабаў. Напрыканцы сустрэчы прагучала інфармацыя пра студыю народных майсторў і самадзейных мастакоў ”Ля возера“, што існуе пры раённым аб’яднанні музеяў ужо 40 гадоў і аб’ядноўвае больш за 50 чалавек. Не лішнімі былі звесткі пра Музей традыцыйнай культуры і шматлікія мерапрыемствы, што праходзяць у ім.

Возврат к списку