Дуэт пісьменнікаў непаўторнага таленту
Дуэт пісьменнікаў непаўторнага таленту

Дуэт пісьменнікаў непаўторнага таленту

04.03.2026

Сакавіцкая сустрэча, вечарына-ушанаванне ”Дуэт пісьменнікаў непаўторнага таленту“, удзельнікаў краязнаўча-літаратурнага калектыву “Кругагляд” была прысвечана дзвюм зоркам беларускай літаратуры, чые імёны сталі сімвалам цэлай эпохі — Івану Шамякіну і Івану Мележу. Iх лёсы дзіўным чынам перапляліся: нарадзіліся ў 1921-м годзе, абодва – Іваны, прайшлі праз жахі Вялікай Айчыннай вайны, з’яўляюцца класікамі беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. 

Прысутныя даведаліся пра ўнікальны літаратурны стыль і погляд на жыццё беларускіх класікаў, успомнілі творы пісьменнікаў і іх герояў.
Асобнай старонкай прагучаў літаратурны агляд ”Прыгажосць. Любоў. Душэўнасць. Адвага".

Мерапрыемства суправаджалася відэаматэрыяламі па тэме вечара. Народныя пісьменнікі пражылі вялікае жыццё, а нашчадкам засталіся іх словы. Словы, напісаныя кроўю сэрца, вопытам жыцця, талентам дзвюх Іванаў, аб’яднаных адным лёсам – лёсам Беларусі.

Возврат к списку