«Не кідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!»
03.03.2026
Пранікнёныя словы-заклік класіка беларускай літаратуры Ф. Багушэвіча сталі тэмай размовы з сямікласнікамі другой гарадской школы. Была звернута ўвага на тое, якое месца займала наша мова ў Вялікім Княстве Літоўскім, чаму яна была ў заняпадзе ў часы Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, калі і дзякуючы каму пачалося яе адраджэнне. Новай для дзяцей была інфармацыя аб тым, як наша заканадаўства абараняе беларускую і іншыя мовы, што ўжываюцца на тэрыторыі нашай краіны, ад ганьбавання. Сямікласнікі даведаліся таксама пра мёртвыя мовы, пра тое, што беларуская, паводле даследванняў ЮНЕСКА, мае статус уразлівай, паразважалі пра тое, што трэба зрабіць, каб яна таксама не стала мёртвай. Было закранута пытанне асаблівасцей нашай мовы, якія робяць яе другой па мілагучнасці пасля італьянскай. У сувязі з тэмай гутаркі нельга было абыйсці пытанне запазычанняў, наконт якіх дзеці таксама выказалі свае меркаванні.