Дуэт непаўторнага таленту
06.02.2026«Дуэт непаўторнага таленту» — пад такой назвай у Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы аформлена юбілейная выстава, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна (30.01.1921-2004) і Івана Паўлавіча Мележа (08.02.1921-1976).
На выставе прадстаўлены кнігі пра жыццё і творчасць пісьменнікаў, лепшыя творы, якія сталі класікай нацыянальнай літаратуры. Творы пісьменнікаў цікавыя чытачу непаўторнасцю чалавечых характараў, цудоўнымі малюнкамі прыроды, шырокімі карцінамі народнага жыцця і побыту.
На аснове выставы, для карыстальнікаў бібліятэкі, прайшлі літаратурныя мініяцюры “Душа народа - ў творах іх жыве”.
Выстава разлічана на шырокае кола чытачоў і будзе экспанавацца на працягу лютага. Запрашаем усіх аматараў беларускай літаратуры наведаць нашу экспазіцыю!
