Іван Шамякін – летапісец эпохі
Іван Шамякін – летапісец эпохі

Іван Шамякін – летапісец эпохі

30.01.2026

  Да 105-гадовага юбілею народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна Слабодкаўская бібліятэка падрыхтавала літаратурны вернісаж ”Чалавек вялікай душы і таленту“.

    Вядучыя распавялі прысутным пра складаны жыццёвы лёс і багатую творчую спадчыну пісьменніка, якую складаюць раманы, апавяданні, п’есы, крытычныя артыкулы. Яго творы перакладзены не толькі на мовы народаў свету, але і на мову кінематографа і вучаць самым лепшым пачуццям: высакароднасці, мужнасці, працалюбству і, канешне, каханню. Удзельнікі мерапрыемства ўзгадалі самыя папулярныя кнігі Івана Шамякіна, абмеркавалі любімых літаратурных героеў, прыпомнілі, як захапляліся творамі аўтара. Вырашылі зноў перачытаць прызабытыя старонкі.

Да мерапрыемства ў чытальнай зале была аформлена кніжная выстава ”Іван Шамякін – сын свайго часу“, на якой  шырока прадстаўлены розныя матэрыялы пра жыццё і творчасць пісьменніка, а таксама раманы аўтара (”Трывожнае шчасце“, ”Сэрца на далоні“, ”Вазьму твой боль“, ”Снежныя зімы“ і іншыя, што так падабаюцца чытачам). Літаратурны вернісаж суправаджаўся відэаролікамі пра Івана Пятровіча Шамякіна.

Удзельнікі мерапрыемства забралі дадому і добры настрой, і кнігі юбіляра.

Возврат к списку