Цікавае мерапрыемства для аматараў этнаграфіі
22.01.2026 Слайд-падарожжа ў камору "Збаны ды глякі – посуд такі" здзейснілі члены клуба "Нашчадкі" пры Дзіцяча-юнацкім сектары Цэнтральнай бібліятэкі.Дзеці даведаліся аб прызначэнні такіх незнаёмых або малазнаёмых ім рэчаў, як дзяжа, кубел, бойка, цэбар, ражка, гляк, макацёр, спарыш, вярэнька і шмат іншых. На слайдах прэзентацыі яны мелі таксама магчымасць убачыць іх.
Паколькі на Браслаўшчыне, дакладней у Друі, было шырока прадстаўлена ганчарнае рамяство, сямікласнікі пачулі пра розныя тэхналогіі вырабу керамічнага посуду: абварнога, чорназадымленага, паліванага, ангобнага.
Цікавай была інфармацыя аб тым, як выкарыстоўваліся хлебная дзяжа, гаршчкі ў абрадах, іншы посуд – у варажбе. Настрой прысутным узнялі дасціпныя прыказкі, прымаўкі, звязаныя з посудам, загадкі пра яго.
