Экскурсія ў гісторыю кніжнай закладкі
Экскурсія ў гісторыю кніжнай закладкі

Экскурсія ў гісторыю кніжнай закладкі

15.01.2026 Напярэдадні Каляд падчас экскурсіі, арганізаванай Пагашчанскімі бібліятэкарамі, наведвальнікі бібліятэкі змаглі пазнаёміцца з унікальнай калекцыяй кніжных закладак, якая знаходзіцца ў вёсцы Зарачча.
Яе ўладальніца,Алена Вітальеўна Булкіна, – распрацоўшчык сувенірнага праекта “Руская закладка”, мае некалькі патэнтаў у гэтай галіне. Пакой на другім паверсе свайго дома яна абсталявала як музейны, размясціўшы на стэндах, вітрынах і ў шуфлядах больш за 10 тысяч кніжных закладак. Усе ўдзельнікі экскурсіі былі ў захапленні ад яе грунтоўнага аповеда і шыкоўнай калекцыі. На экспазіцыі прадстаўлены як сучасныя закладкі, якія адлюстроўваюць традыцыі афармлення сувенірнай прадукцыі розных краін свету, так і закладкі мінулых стагоддзяў, якія ўраджваюць тонкім густам і філігранным майстэрствам.

https://vk.com/Браславская_библиотека

Возврат к списку